Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў • Час працы: Пн-Пт 10.00-20.00 • krama@dobry-pastyr.by • +375 29 263 61 62 • 

Каляндар каталіцкіх традыцый 2021 “Будзьце святымі, бо Я святы”

Каляндар каталіцкіх традыцый 2021 “Будзьце святымі, бо Я святы”

Кошт рознічны: 5,50 р.
Кошт рознічны, больш чым 30 шт: 4 р.
Кошт аптовы: 4 р.

Гэты каляндар ужо палюбіўся многім вернікам за вычарпальную інфармацыю аб каталіцкіх святах і традыцыях. У гэтым годзе ён прысвечаны святым – людзям, якія аднойчы вырашылі пайсці за Богам да канца, і сталіся абсалютна шчаслівымі. Усе яны такія розныя, але аб’яднаныя адным: сваім імкненнем наблізіцца да Бога, Якога яны палюбілі ўсім сэрцам.

На кожнай старонцы календара вы знойдзеце партрэт і кароткае апісанне жыцця святога. А на апошняй старонцы – інфармацыю аб літургічным годзе ў Каталіцкім Касцёле, як маліцца і чытаць Біблію, і нават каталіцкія рэцэпты! Таксама ў каляндарнай сетцы з’явіліся каляровыя трохвугольнічкі – абазначэнне колера літургічнага перыяда.

Жадаем, каб гэты каляндар стаў не толькі крыніцай карыснай інфармацыі для вас, але і натхніў яшчэ больш прысвяціць сваё жыццё Богу. Бо кожны з нас сапраўды можа стаць святым -  гэта значыць абсалютна шчаслівым у сваім штодзённым жыцці разам з Богам.