Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў • Час працы: Пн-Пт 10.00-20.00 • krama@dobry-pastyr.by • +375 29 263 61 62 • 

Каляндар-дзённік з налепкамі для дзяцей

Каляндар-дзённік з налепкамі для дзяцей

Кошт рознічны: 2 р.
Кошт рознічны, больш чым 100 шт: 1,5 р.
Кошт аптовы: 1,5 р.

Для хрысціяніна, які любіць Бога, удзел у Святой Імшы – гэта радасць, а не сумны абавязак. Бо менавіта тут адбываецца найглыбейшая сустрэча чалавека з Богам. Палюбіць штонядзельную Эўхарыстыю і навучыцца гэтай дысцыпліне з дзяцінства дапаможа наш каляндар-дзённік з налепкамі на 2021 каляндарны год. У ім адзначаныя ўсе нядзелі і абавязковыя святы, што дапамагае не забыць, у які менавіта дзень трэба прысутнічаць у касцёле. А набор налепак дапаможа дзецям у форме гульні прывучыцца да гэтай дысцыпліны любові.

Спадзяёмся, што наш каляндар-дзённік палюбіцца дзеткам, іх бацькам і настаўнікам, а таксама дапаможа з маленства адказна ставіцца да сваіх адносінаў з Богам. Бо калі мы навучымся прысвячаць свой час Богу, то будзем сапраўды шчаслівымі і благаславёнымі ў сваім жыцці.

Памер дзённіка: А5 у разгорнутым выглядзе.

Набор налепак: 80 шт.  

Рэкамендуем:

3 р.
Паштоўкі
4,30 р.
Упрыгожванні
3 р.
Паштоўкі