Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў • Час працы: Пн-Пт 10.00-20.00 • krama@dobry-pastyr.by • +375 29 263 61 62 • 

Каляндар-дзённік з налепкамі для дзяцей 2023-2024

Каляндар-дзённік з налепкамі для дзяцей 2023-2024

Кошт: 2,6 р.

Прымаем замовы да 15 жніўня і да 10 верасня :)

Для хрысціяніна, які любіць Бога, удзел у Святой Імшы – гэта радасць, а не сумны абавязак. Бо менавіта тут адбываецца найглыбейшая сустрэча чалавека з Богам. Палюбіць штонядзельную Эўхарыстыю і навучыцца гэтай дысцыпліне з дзяцінства дапаможа наш каляндар-дзённік з налепкамі на 2023-2024 навучальны год. У ім адзначаныя ўсе нядзелі і абавязковыя святы, што дапамагае не забыць, у які менавіта дзень трэба прысутнічаць у касцёле. А набор налепак дапаможа дзецям у форме гульні прывучыцца да гэтай дысцыпліны любові.

Спадзяёмся, што наш каляндар-дзённік палюбіцца дзеткам, іх бацькам і настаўнікам, а таксама дапаможа з маленства адказна ставіцца да сваіх адносінаў з Богам. Бо калі мы навучымся прысвячаць свой час Богу, то будзем сапраўды шчаслівымі і благаславёнымі ў сваім жыцці.

Памер дзённіка: А5 у разгорнутым выглядзе.

Набор налепак з выявай анёлка: 56 шт.