Каляндар каталіцкіх традыцый 2024 "Вось Маці твая"



Каляндар каталіцкіх традыцый 2024 "Вось Маці твая"
Кошт: 8 р.
Спецыяльны кошт:
5 р. пры замове ад 30 шт.
Каляндар 2024 "Вось Маці твая" - гэта працяг легендарнай серыі календароў з каталіцкімі традыцыямі, дзе Вы знойдзеце найбольш поўную інфармацыю, якая спатрэбіцца Вам напрацягу літургічнага года. Тут ёсць і апісанне асноўных традыцый, праваслаўныя і дзяржаўныя святы, Евангелле на кожны дзень і нават колеравае абазначэнне літургічнага перыяда.
Тэма сёлетняга календара - гэта беларускія абразы Маці Божай: сярод іх ёсць як вядомыя абразы з беларускіх санкруарыяў, так і зусім невядомыя і дзівосныя сваёй прыгажосцю выявы Панны Марыі, пра якія Вы, хутчэй за ўсё, нават не чулі.
Пад кожным абразом ёсць кароткае апісанне з цікавай інфармацыяй і назва мясцовасці, каб пры жаданні Вы маглі наведаць гэтую святыню. А памер выявы такі, што яе можна лёгка змясціць у рамку 20 на 25 см пасля выкарыстання календара.
На задняй вокладцы Вас чакае невялічкі бонус: дзевяць абразікаў з выявамі Панны Марыі і малітвамі да Яе. Для гэтага патрэбна разрэзаць вокладку на дзевяць частак па пункцірных лініях:
Памер календара: 25 на 25 см.