Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў • Час працы: Пн-Пт 10.00-20.00 • krama@dobry-pastyr.by • +375 29 263 61 62 • 

Насценны каляндар "Беларусь — краіна святла" 2024

Насценны каляндар "Беларусь — краіна святла" 2024

Кошт: 10 р.
Спецыяльны кошт:
   7 р. пры замове ад 10 шт.

Насценны каляндар "Беларусь — краіна святла" зроблены з любоўю да Бога і нашай Радзімы. Першае ўражанне ад яго — гэта цёплыя сонечныя колеры і атмасферныя фотаздымкі з розных месцаў нашай Бацькаўшчыны, якія натхняюць.

Старонка за старонкай Вы зможаце пазнаёміцца з гэтымі мясцінамі бліжэй: дзякуючы кароткай цікавай інфармацыі пад каляндарнай сеткай.

Памер календара вельмі зручны: 20 на 25 см, што дазволіць змясціць яго ў любым нават самым кампактным месцы. Лічбы — вялікія, ёсць асноўныя дзяржаўныя і рэлігійныя святы. 

Напэўна, вы пазналі руку фотамайстра: у гэтым календары выкарыстаныя фотаздымкі беларускага фатографа Віктара Малышчыца, які любіць вандраваць па Беларусі і здымаць зорнае неба ў розных куточках нашай Бацькаўшчыны. Некаторыя з яго фотаздымкаў апублікаваныя ўпершыню ў гэтым выданні.

...Гэты каляндар прысвечаны тэме святла, і яго мэта — прынесці хаця б невялікі кавалачак цеплыні ў нашыя дамы і ў нашую штодзённасць. Дзякуючы сонечным колерам, цёпламу настрою, а таксама натхняючым словам са Святога Пісання на кожнай старонцы, — мы спадзяемся, што сапраўднага Святла ў нашым жыцці стане на крышачку больш.