Каляндар каталіцкіх традыцый 2025, прысвечаны 150-годдзю заснавання ордэна сясцёр назарэтанак
Каляндар каталіцкіх традыцый 2025, прысвечаны 150-годдзю заснавання ордэна сясцёр назарэтанак
Кошт: 8,5 р.
Спецыяльны кошт:
5,5 р. пры замове ад 30 шт.
Гэты каляндар — працяг легендарнай серыі календароў з каталіцкімі традыцыямі, дзе Вы знойдзеце найбольш поўную інфармацыю, якая спатрэбіцца Вам напрацягу літургічнага года. Тут ёсць і апісанне асноўных традыцый, праваслаўныя і дзяржаўныя святы, Евангелле на кожны дзень і нават колеравае абазначэнне літургічнага перыяда.
Прысвечаны ён сёлета 150-годдзю заснавання манасскага ордэна сясцёр назарэтанак. Каб падрэхтаваць гэтае выданне, мы праехалі 1880 км па розных касцёлах нашай Бацькаўшчыны, звязаных з працай сясцёр, і сфатаграфавалі мносства прыгожых абразоў, 12 з якіх Вы знойдеце на старонках нашага календара:
Пад кожным абразом Вы знойдзеце апісанне: у якой святыні ён знаходзіцца і як гэтая святыня звязана з працай сясцёр. А побач — разважанні благаслаўлёнай Францішкі Сядліскай, заснавальніцы кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям'і з Назарэта, якія натхняюць да глыбейшага малітоўнага жыцця ў блізказці з любячым Богам.
Усярэдзіне календара мы падрыхтавалі невялічкі цікавы сюрпрыз: старонка, разрэзаўшы якую Вы атрымаеце 4 буклеты. У іх змешчаныя назарэтанскія малітвы і захапляльная, поўная ахвярнай любові і веры гісторыя манасскага ордэна сясцёр назарэтанак у Беларусі:
Спадзяемся, што наш новы каляндар спадабаецца Вам, раскажа многа новых цікавых звестак і пазнаёміць з беларускімі абразамі, многія з якіх, напэўна, Вы ўбачыце ўпершыню.
Памер календара: 25 на 25 см.