Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў • Час працы: Пн-Пт 10.00-20.00 • krama@dobry-pastyr.by • +375 29 263 61 62 • 
Пра нас

Інтэрнэт-крама «Добры Пастыр» — гэта беларускія хрысціянскія сувеніры з яскравым дызайнам, якія заўсёды будуць нагадваць вам і вашым сябрам пра Бога.

У Святым Пісанні Бог неаднаразова параўноўвае Сябе з добрым пастырам, які клапоціцца пра сваіх авечак. Дабрыня — гэта мова, якую пачуе глухі і ўбачыць сляпы; гэта тое, што так неабходна кожнаму чалавеку. Вельмі спадзяемся, што рэчы, набытыя ў нашай краме, будуць не толькі прыгожымі і карыснымі для вас, але прынясуць Божую прысутнасць і Яго дабрыню ў кожны дзень вашага жыцця.


Мы пастаянна развіваемся і дапаўняем нашу краму новымі прыгожымі рэчамі. Падпісвайцеся на нашы абнаўленні, каб не прапусціць нешта цікавае!