Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў • Час працы: Пн-Пт 10.00-20.00 • krama@dobry-pastyr.by • +375 29 263 61 62 • 
Новае

Дзённічак удзелу ў святой Імшы 2026-2027

Для хрысціяніна, які любіць Бога, удзел у Святой Імшы – гэта радасць, а не сумны абавязак. Бо менавіта тут адбываецца найглыбейшая сустрэча чалавека з Богам. Палюбіць штонядзельную Эўхарыстыю і навучыцца гэтай дысцыпліне з дзяцінства дапаможа наш каляндар-дзённік з налепкамі на 2026-2027 навучальны год. У ім адзначаныя ўсе нядзелі і абавязковыя святы, што дапамагае не забыць, у які менавіта дзень трэба прысутнічаць у касцёле. А набор налепак дапаможа дзецям у форме гульні прывучыцца да гэтай дысцыпліны любові.

Спадзяёмся, што наш каляндар-дзённік палюбіцца дзеткам, іх бацькам і настаўнікам, а таксама дапаможа з маленства адказна ставіцца да сваіх адносінаў з Богам. Бо калі мы навучымся прысвячаць свой час Богу, то будзем сапраўды шчаслівымі і благаславёнымі ў сваім жыцці.

Памер дзённіка: А5 у разгорнутым выглядзе.

Набор налепак з выявай анёла: 56 шт.

Памятка Першай камуніі з выявай Вашага касцёла пад замову

Прапануем памяткі Першай камуніі з выявай Вашага касцёла, а таксама з надрукаванымі імёнамі дзетак.

Спадзяемся, гэтыя памяткі стануць прыгожым дапаўненнем прынятага ў Касцёле сакрамэнта, дапамогуць аздобіць урачыстасць, і будуць нагадваць пра дзеянне вялікай Божай ласкі. 

Каб зрабіць замову - патэлефануйце нам (+375292636162 Аляксандра) і дашліце нам праз мэйл krama@dobry-pastyr.by наступныя дадзеныя ў тэкставым фармаце:

- імёны і прозвішчы дзетак,

- назву Вашай парафіі, 

- дату урачыстасці,

- імя і прозвішча пробашча або ксяндза, які будзе ўдзяляць сакрамэнт Першай камуніі

- імя  прозвішча катэхета, калі жадаеце.

- памер памяткі: 20х25 або 20х30 см, матэрыял: картон.

Так выглядае памер 20х30 см:

Так выглядае памер 20х25 см:

 

Набор налепак для дзяцей на Вялікі пост "Крыжовы шлях" (А5)

Вялікі пост - гэта асаблівы час перад Вялікаднем, калі мы разважаем пра цярпенні Езуса Хрыста - вялікую цану, якую усемагутны Бог заплаціў за нашае збаўленне. Набор налепак "Крыжовы шлях" распрацаваны спецыяльна для дзетак, каб заахвоціць іх удзельнічаць у набажэнстве крыжовага шляху кожны тыдзень пад час Вялікага посту. Памер карткі з крыжам - А5, матэрыял: картон.

З адваротнага боку - памятка з назвай 14-ці стацый:

Налепкі надрукаваныя 1 лістку самаклейкай паперы, які патрэбна будзе самастойна разрэзаць на 6 частак.

Абразікі для душпастырскага наведвання сем’яў (№2) 7,5х10 см

Перыяд Божага Нараджэння ў Каталіцкім Касцёле, напэўна, цяжка ўявіць без душпастырскага наведвання сем’яў, калі святар прыходзіць наведаць сваіх парафіянаў, асвяціць іх жыллё і памаліцца разам з імі. Цёплая і ўтульная атмасфера святаў Божага нараджэння застанецца ў вашай памяці, дзякуючы прыгожым абразікам з выявай Святой Сям’і.

Памер абразіка: 7,5 на 10 см. Папера: 350 гр, глянцавы ліманат.

Абразікі для душпастырскага наведвання сем’яў (№4) 7,5х10 см

Перыяд Божага Нараджэння ў Каталіцкім Касцёле, напэўна, цяжка ўявіць без душпастырскага наведвання сем’яў, калі святар прыходзіць наведаць сваіх парафіянаў, асвяціць іх жыллё і памаліцца разам з імі. Цёплая і ўтульная атмасфера святаў Божага нараджэння застанецца ў вашай памяці, дзякуючы прыгожым абразікам з выявай Святой Сям’і.

Памер абразіка: 7,5 на 10 см. Папера: 350 гр, глянцавы ліманат.

Каляндар каталіцкіх традыцый 2026 "Жывая гісторыя"

Гэты каляндар — працяг легендарнай серыі календароў з каталіцкімі традыцыямі, дзе Вы знойдзеце найбольш поўную інфармацыю, якая спатрэбіцца Вам напрацягу літургічнага года. Тут ёсць і апісанне асноўных традыцый, праваслаўныя і дзяржаўныя святы, Евангелле на кожны дзень і нават колеравае абазначэнне літургічнага перыяда.

Прысвечаны ён сёлета 35-годдзю адраджэння структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Каб падрыхтаваць гэты каляндар, мы праехалі каля 2000 км па нашай Бацькаўшчыне і зрабілі мноства фотаздымкаў, даведаліся шмат цікавых фактаў, якімі мы з радасцю падзелімся з вамі.

На кожнай старонцы змешчаны абраз з касцёла адной з дыяцэзій а таксама пададзена інфармацыя, звязаная з 35-гадовай гісторыяй адраджэння Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Адметнасцю календара сёлета з'яўляюцца таксама QR-коды, па якіх можна будзе пачытаць аб гэтай гісторыі больш падрабязна.

Памер календара: 25х25 см у складзеным выглядзе.