Брусельская Біблія з каментарамі - вялікая


Брусельская Біблія з каментарамі - вялікая
Кошт: 115 р.
Чакаецца пастаўка.
Біблія ў рускім сінадальным перакладзе з паралельнымі месцамі і каментарамі, узятымі з брусельскага выдання Святога Пісання (1989 г., выдавецтва “Жыццё з Богам”). З другакананічнымі кнігамі Старога Запавету. Індэксы, белы абрэз старонак. Памер кнігі: 16 на 23 см.
Біблія – гэта Божае Слова да кожнага чалавека на зямлі. І хаця яно напоўненае каштоўнымі скарбамі, аднак часам нам бывае цяжка яго зразумець. Не дзіва – бо Кніга кніг пісалася рознымі Боганатхнёнымі аўтарамі напрацягу некалькіх стагоддзяў і яе словы апісваюць падзеі ў кантэксце розных культур, звычак людзей, іх поглядаў і традыцый. Зразумець усе гэтыя дэталі і адкрыць у Божым Слове сапраўдныя скарбы дапамогуць каментары да тэксту Бібліі, якія змешчаны ў канцы амаль кожнага раздзелу. Жадаем вам зразумець і палюбіць Божае Слова, поўнае мудрасці і Любові Бога да нас.