Інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў • Час працы: Пн-Пт 10.00-20.00 • krama@dobry-pastyr.by • +375 29 263 61 62 • 

Дзіцячы каляндар 2026 "Святыя — нашы нябесныя сябры"

Дзіцячы каляндар 2026 "Святыя — нашы нябесныя сябры"

Кошт: 5,5 р.
Спецыяльны кошт:
   3,5 р. пры замове ад 25 шт.

Сёлета наш каляндар пазнаёміць дзетак са святымі: звычайнымі людзьмі, якія вырашылі незвычайна прысвяціць сябе Богу. На кожнай старонцы змешчана прыгожая ілюстрацыя святога, успамін якога адзначаецца ў гэтым месяцы, а таксама кароткае апісанне яго жыцця і невялічкае заданне: каб і мы ў сваім жыцці штодзённа вучыліся быць святымі.

На задняй вокладцы змешчаны Адвэнт-каляндар на снежань 2026 з карыснымі і цікавымі заданнямі на кожны дзень.

Спадзяемся, што наш каляндар "Святыя - нашы нябесныя сябры" - спадабаецца дзеткам, пазнаёміць іх з цікавымі постацямі святых і заахвоціць праз добрыя ўчынкі і малітву штодня імкнуцца да святасці.

Памер календара: 20х25 см, сшыты на спружыну.